Лукашэнка звужае дзяржпадтрымку для паляпшэння жыллёвых умоваў

31.12.2010 13:33
Архив Редакция

З 1 студзеня 2011 года ў Беларусі будзе дзейнічаць указ прэзідэнта № 552, падпісаны 27 кастрычніка, які змяняе ўмовы пастаноўкі на ўлік па паляпшэнні жыллёвых умоваў. У прыватнасці, дзяржпадтрымка ў гэтай сферы будзе аказвацца толькі адным спосабам і для будаўніцтва толькі аднаго жылля.

Згодна з дакументам, дзяржаўная падтрымка пры будаўніцтве, рэканструкцыі або набыцці нерухомасці будзе аказвацца толькі адным, выбраным грамадзянінам спосабам. Напрыклад, таму, хто атрымаў без аўкцыёну зямельныя ўчасткі пад будаўніцтва жылых дамоў, дзяржпадтрымка пры адначасовым будаўніцтве іншага жылля аказвацца не будзе.

Зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылых дамоў без аўкцыёну не будуць выдзяляцца грамадзянам, якім дзяржава аказвае падтрымку ў будаўніцтве, рэканструкцыі або набыцці жылля ў складзе арганізацыі забудоўшчыкаў або пры заключэнні дамовы долевага будаўніцтва. Гэтая норма будзе дзейнічаць да прыняцця рашэння аб зняцці іх з уліку па паляпшэнні жыллёвых умоваў або адмовы саміх грамадзян ад такога будаўніцтва, рэканструкцыі або набыцця памяшкання.

Улік грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыях сельсаветаў, будуць праводзіць сельскія выканкамы, а калі яны маюць права атрымаць сацыяльнае жыллё — сельскімі і раённымі выканаўчымі камітэтамі.

Новы ўказ прэзідэнта таксама вызначае парадак уліку дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, і парадак забеспячэння іх жыллём.

У дакуменце паказваюцца выпадкі, у якіх такія дзеці не змогуць пасяліцца ў замацаваных за імі жылых памяшканнях, і права дадзеных грамадзян на сацыяльнае жыллё.

Как вам новость?
Головоломки