Лукашэнку давярае большасць беларусаў

30.08.2010 14:39
Архив Редакция

Сярод органаў дзяржаўнай улады найбольшым даверам грамадзянаў Беларусі карыстаецца прэзідэнт рэспублікі. Пра гэта заявіла 80% удзельнікаў сацыялагічнага апытання, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі (ІАЦ).

Узровень даверу грамадзян Аляксандру Лукашэнку застаецца практычна нязменным з 2007 года, распавялі ў цэнтры. Пераважная большасць грамадзян (76,5%) лічаць, што дзейнасць цяперашняга прэзідэнта Беларусі адпавядае іх інтарэсам. 77,3% рэспандэнтаў пагадзіліся са сцвярджэннем, што пад кіраўніцтвам дзейнага прэзідэнта дзяржава ў цэлым развіваецца ў правільным кірунку, перадае БелТА.

Далей па ўзроўні даверу ідуць урад (Савет міністраў) (74%), парламент (Нацыянальны сход) (73%), мясцовыя органы ўлады (70%). Давер грамадзянаў дадзеным органам улады за апошні год крыху вырас, адзначылі ў ІАЦ.

Сярод праваахоўных, сілавых, кантралюючых, судовых органаў краіны народ больш за ўсё давярае арміі. Гэта пацвердзілі 81,5% рэспандэнтаў. Далей ідуць суд — 76% (у 2009 годзе — 71%), пракуратура — 75% (69%), Камітэт дзяржаўнай бяспекі — 72,5% (72%).

Таксама сацапытанне паказала, што сярод палітычных партый, грамадскіх і рэлігійных арганізацый беларусы больш за ўсё давяраюць царкве — 82% апытаных (у 2009 годзе — 77,5%).

Апазіцыі давярае толькі 10% беларусаў

А вось апазіцыйныя партыі, па дадзеных ІАЦ, не карыстаюцца асаблівым даверам у грамадзянаў. Іх узровень даверу ніжэйшы за 10%. Так званым незалежным прафсаюзам, якія не ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, давяраюць менш за 20% беларусаў.

Разам з тым у выніку сацапытання высветлілася, што большасць беларусаў звязваюць надзеі на пераадоленне наступстваў эканамічнага крызісу і далейшае развіццё краіны з дзейным прэзідэнтам. Пра гэта заявілі 69,5% апытаных. Менш за ўсё грамадзяне спадзяюцца на палітычныя партыі і апазіцыю (2%).

Таксама спецыялісты ІАЦ высветлілі, што палова рэспандэнтаў (51%) лічыць, што сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне ў цяперашні момант застаецца стабільным. У 2009 годзе ўсяго 40% жыхароў Беларусі прытрымліваліся такога меркавання. 21,5% апытаных ўказалі на яго паступовае паляпшэнне (13% у 2009 годзе), столькі ж грамадзян (20%) адзначылі пагаршэнне (36,5% у 2009 годзе).

Как вам новость?
Головоломки