Лукашэнку ўключылі ў "чорны спіс" 40 ворагаў прэсы

04.05.2010 12:58
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрапіў у "чорны спіс" сусветных лідараў і арганізацый, якія, на думку міжнароднай арганізацыі Reporters Without Borders, перашкаджаюць свабоднай дзейнасці журналістаў. Публікацыя спісу, які складаецца з 40 імёнаў, прымеркавана да Сусветнага дня свабоды друку, які адзначаецца трэцяга траўня.

«Яны моцныя, небяспечныя, жорсткія, і яны над законам, — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні на сайце Reporters Without Borders. — Гэтыя прыгнятальнікі свабоды прэсы маюць уладу здзяйсняць цэнзуру, саджаць у турму, выкрадаць, падвяргаць катаванням і ў самых жудасных выпадках — забіваць журналістаў». Многія з удзельнікаў цяперашняга спісу трапляюць у яго ўжо не ўпершыню.
У «чорны спіс» Reporters Without Borders уключаны 17 прэзідэнтаў і прэм’ер-міністраў. У іх ліку старшыня КНР Ху Цзыньтаа, прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад, кубінскі лідар Раўль Кастра і расійскі прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін. Таксама ў спісе значацца лідары былых савецкіх рэспубалік Іслам Карымаў, Ільхам Аліеў, Гурбангулы Бердымухамедаў і Нурсултан Назарбаеў.
У Італіі галоўным ворагам прэсы прызнана мафія, у Іспаніі — тэрарыстычная арганізацыя ЕТА, у Самалі — узброеныя ісламісты, а ў Афганістане — адзін з лідараў «Талібану» Мула Амар.

Как вам новость?
Головоломки