Лукашэнку прапанавалі стварыць на Кубе турму для асуджаных за 19 снежня

18.03.2011 16:58
Архив Редакция

Загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі Сяргей Кізіма прапанаваў беларускім уладам стварыць на Кубе для апазіцыянераў, асуджаных па "справе 19 снежня", спецыяльную турму тыпу амерыканскай турмы Гуантанама. На думку эксперта, гэта "пакажа выгадную розніцу" паміж праваахоўнымі сістэмамі Беларусі і ЗША.

На думку Сяргея Кізімы, які з’яўляецца экспертам Кансультатыўнага савета Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта, беларуская праваахоўная сістэма «выконвае дух і літару беларускага закона», у той час як амерыканская «дазваляе без суда і следства выкрадаць і трымаць гадамі замежнікаў у турме на тэрыторыі краіны, для якой гэта абразліва».

«На тэрыторыі ваеннай базы ЗША на Кубе створана фактычна нелегальная турма ЗША, у якую звозяць людзей, падазраваных у тэрарызме, злоўленых па ўсім свеце, для допытаў і катаванняў. Падазраваныя гадамі змяшчаюцца без усялякага суда і надзеі на справядлівасць. Замест грамадзянскага суда некаторых у рэшце рэшт чакае амерыканскі ваенны трыбунал, дзе чакаць справядлівага да сябе стаўлення не выпадае. Турма ЗША на Кубе выклікае пастаянныя нападкі з боку тых міжнародных праваабарончых арганізацый, якія імкнуцца забяспечыць хаця б бачнасць сваёй бесстароннасці ў абароне правоў чалавека на ўсёй планеце, а не толькі ў незаходніх краінах», — адзначае Сяргей Кізіма ў сваім блогу.

Эксперт прапанаваў пасля завяршэння судовых працэсаў над удзельнікамі акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску прапанаваць кубінскім уладам пабудаваць у межах бачнасці амерыканскай ваеннай базы на Кубе турму для асуджаных па «справе 19 снежня».

«Перавесці іх (асуджаных — Тэлеграф) туды для адбыцця пакарання. Паабяцаць закрыць турму і амніставаць зняволеных з Беларусі, калі ЗША закрые сваю процізаконную турму на Кубе. Абвясціўшы ўсяму свету, што ключ да свабоды як амерыканскіх, так і беларускіх зняволеных знаходзіцца ў руках не беларускага ўрада, а асабіста ў Абамы (прэзідэнта ЗША Барака Абамы — Тэлеграф). Да яго ж міжнародная супольнасць павінна і адрасаваць ўсе нязручныя пытанні, якія цяпер адрасуе ў Мінск, як і калі гэты ключ ад камер будзе выкарыстаны», — прапанаваў Сяргей Кізіма.

«І будуць стаяць насупраць дзве турмы. Няхай свет параўноўвае і робіць высновы. Няхай ЕС і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі насядаюць на ўрад ЗША з патрабаваннямі закрыць амерыканскую турму, каб забіць адразу двух зайцоў, на якіх акцэнтуецца іх увагы. Няхай зняволеныя па падзеях 19 снежня стануць не галаўным болем беларускага ўрада, а галаўным болем амерыканскага і асабіста Абамы. І хай у наступны раз амерыканцы двойчы падумаюць, ці варта звязвацца з беларусамі, здольнымі паставіць іх у такую няёмкую сітуацыю на міжнароднай арэне, ці варта ўсё-ткі праводзіць больш уважлівую да нашай краіне палітыку?», — адзначыў эксперт Кансультатыўнага савета ІАЦ.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у «справе 19 снежня», па інфармацыі
праваабарончага цэнтра «Вясна», на 17 сакавіка 2011 года 36 чалавек знаходзіцца ў
статусе абвінавачаных, з іх 24 знаходзяцца пад вартай, двое — пад
хатнім арыштам, дзевяць — пад падпіскай аб нявыездзе. У статусе
падазраваных знаходзіцца 13 чалавек, з іх адзін утрымліваецца пад
вартай, двое знаходзяцца за межамі краіны, астатнія — пад падпіскай аб
нявыездзе.

Між тым, семярых фігурантаў «справы 19 снежня» ўжо асудзілі. Чацвярых прысудзілі да пазбаўлення волі на розныя тэрміны, дваім выпісалі штрафы, аднаго прысудзілі да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Как вам новость?
Головоломки