Лукашэнку "усё роўна", хто будзе прэзідэнтам Польшчы

21.06.2010 11:20
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў нармальных стсунках з Польшчай незалежна ад таго, хто з кандыдатаў у прэзідэнты пераможа на выбарах. "Нам усё роўна, хто там будзе прэзідэнтам, — сказаў беларускі лідар. — Мяркую, усе кандыдаты — людзі няглупыя. І яны, як і я, разумеюць, што суседзі — ад Бога".

«І хто б там ні стаў прэзідэнтам, яны вымушаныя будуць наладжваць з Беларуссю нармальныя адносіны», — дадаў кіраўнік дзяржавы, паведамляе БелТА.

«Польскія палітыкі ўсведамляюць, што Беларусь для іх — вельмі важны рэгіён і ў плане двухбаковых гандлёва-эканамічных стасункаў, і ў плане стасункаў з Расіяй», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Па словах кіраўніка дзяржавы, «адсюль выбудоўваюцца эканамічныя сувязі з Усходам, і польскі бізнэс гэта разумее».

На думку прэзідэнта, хто б ні прыйшоў да ўлады ў Польшчы, «яны будуць разумець, што з беларусамі не трэба біцца». «З беларусамі трэба сябраваць і ад гэтага атрымліваць адпаведныя выгады», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки