Мадэрнізацыя падшыпнікавага завода абыдзецца ў 66 млн. даляраў

06.07.2010 16:07
Архив Редакция

У найбліжэйшыя гады ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» правядзе тэхнічнае пераабсталяванне і мадэрнізацыю вытворчых магутнасцяў. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар завода Аляксандр Лабусаў. Па словах кіраўніка прадпрыемства, на гэтыя мэты плануецца накіраваць больш за 66 млн. даляраў, з якіх 30 млн. даляраў складуць бюджэтныя субсідыі.

«Гэта дазволіць нарасціць аб’ёмы вытворчасці, палепшыць фінансавыя вынікі, павялічыць прыбытак. Ужо распрацаваны бізнэс-план інвестыцыйнага праекту», — цытуе Аляксандра Лабусава агенцтва «Мінск-Навіны».

«На тэхнічнае пераўзбраенне плануецца накіраваць 21 млн. даляраў звязаных крэдытаў пастаўшчыкоў абсталявання, больш за 15 млн. даляраў уласных сродкаў. Гэтыя рэсурсы трэба асвоіць на працягу трох гадоў», — адзначыў гендырэктар падшыпнікавага завода.

Акрамя таго, па словах Аляксандра Лабусава, у планах таксама закупка 39 адзінак абсталявання і пераўзбраенне вытворчасці асноўнай групы прадукцыі — роліка-сферычных падшыпнікаў. «У фізічным аб’ёме вытворчасці яны займаюць 10,2%, а аб’ём выручкі ад іх рэалізацыі складае 70,2%», — удакладніў Аляксандр Лабусаў.

Как вам новость?
Головоломки