Магілёўца аштрафавалі за выкарыстанне электронных грошай

12.07.2010 12:17
Редакция

Гаспадарчы суд Магілёўскай вобласці аштрафаваў на дзесяць базавых велічыняў жыхара Магілёва за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у сетцы інтэрнэт і атрыманне прыбытку з дапамогай электронных кашалькоў EasyPay. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі.

Прадпрымальны магілёвец, выкарыстоўваючы зарэгістраваны за ім інтэрнэт-сайт, даваў фізічным асобам платныя паслугі па доступе да мультымедыйных дадзеных і праграмнага забеспячэння, размешчанага ў сетцы інтэрнэт. Аплату за аказаныя паслугі карыстальнікі здзяйснялі з дапамогай электронных кашалькоў аплатнай сістэмы EasyPay. Аднак дзяржаўнай рэгістрацыі сваёй прадпрымальніцкай дзейнасці грамадзянін не меў.

Агульны прыбытак правапарушальніка склаў 30,8 млн. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

15
Посмотреть