Магілёвец на спрэчку спрабаваў правісець на парэнчах 10-метровага моста

19.05.2011 15:01
Архив Редакция

Жыхар Магілёву паспрачаўся з сябрамі аб тым, колькі зможа правісець на парэнчах 10-метровага моста над ракой Дубравенка ля гасцініцы "Магілёў". Спрэчка вырашылася праз дзве хвіліны — малады чалавек больш утрымацца не змог і ўпаў на траву. У выніку падзення мужчына атрымаў мноства пераломаў рук, ног, таза, траўму галавы.

Па словах лекараў, маладому чалавеку пашанцавала, што ён наогул застаўся жывы. Цяпер яму давядзецца мінімум паўгода лячыцца ў шпіталі, перадае тэлеканал «Магілёў«.

Раней малады чалавек ужо ўдзельнічаў у падобнай спрэчцы, спрабуючы правісець нейкае час на гаўбцы другога паверха. У той раз мужчына таксама спрэчку прайграў, не ўтрымаўшыся і сарваўшыся ўніз.

Как вам новость?