МАК праверыць Ціхана і Дзевятоўскага на допінг трэці раз

14.06.2010 15:47
Архив Редакция

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага Камітэта Томас Бах заявіў, што беларускія кідальнікі молата Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан будуць правераны на допінг трэці раз.

Томас Бах растлумачыў, што допінг-пробы захоўваюцца восем гадоў і заўсёды ёсць магчымасць іх пераправерыць, паведамляе «Спорт-Экспрэс» са спасылкай на SPOX.

Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана пасля Алімпіяды ў Пекіне пазбавілі заваяваных імі медалёў. Беларусы абскардзілі рашэнне МАК у Спартыўным арбітражным судзе ў Лазане, які вынес рашэнне на карысць Ціхана і Дзевятоўскага.

Па матэрыялах «Спорт-Беларусь».

Как вам новость?
Головоломки