"Макееўскі" мільярд даляраў Беларусі дасць Керымаў

09.06.2011 14:27
Архив Редакция

Мільярд даляраў, які Беларусь, па словах кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея, можа атрымаць "з іншай крыніцы", Мінск атрымае ад расійскага мільярдэра, уладальніка "Уралкалія" Сулеймана Керымава. Гэтыя сродкі Беларусь атрымае ў кошт будучых паставак сыравіны.

Дадзеная сума, па словах алігарха, пакрывае прыкладна палову гадавога аб’ёму здабычы «Беларуськалія», а дамоўленасць аб выдзяленні сродкаў была дасягнута 8 чэрвеня, распавяла крыніца агенцтва «Прайм», блізкая да перамоваў.

«Перамовы ішлі аб продажы «Уралкалію» пакета акцый «Беларуськалія», і разам з гэтай дамоўленасцю ёсць папярэдняя дамоўленасць у кошт будучых паставак калію па фіксаванай цане ўзяць ва «Уралкалія» адзін мільярд даляраў», — сказала крыніца.

Как вам новость?
Головоломки