Макей: Беларусь працягне актыўнае ўзаемадзеянне з АБСЕ

16.03.2010 09:39
Архив Редакция

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей 15 сакавіка сустрэўся з генеральным сакратаром Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе Маркам Перэнам дэ Брышамбо. Падчас перамоў Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь мае намер працягнуць актыўнае ўзаемадзеянне з АБСЕ з улікам раўназначнага падыходу ва ўсіх кірунках дзейнасці арганізацыі.

Марк Перэн дэ Брышамбо і Уладзімір Макей падчас сустрэчы абмеркавалі пытанні развіцця супрацоўніцтва Беларусі і АБСЕ, дзейнасці Офіса гэтай арганізацыі ў Мінску.

Генеральны сакратар Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе выказаў падзяку  беларускаму боку за вялікую ўвагу да супрацоўніцтва ў рамках АБСЕ, паведамляе БелТА.

Уладзімір Макей і генеральны сакратар АБСЕ таксама закранулі пытанні рэфармавання АБСЕ, у тым ліку з улікам актуальных прапаноў казахстанскага старшынства.

Как вам новость?
Головоломки