Макей: Беларусь знайшла мільярд даляраў "з іншай крыніцы"

09.06.2011 09:12
Архив Редакция

Па выніках нарады кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь знайшла яшчэ 1 млрд даляраў з іншай крыніцы і гэтыя грошы паступяць на працягу бліжэйшага месяца. "Апроч гэтага, знойдзены яшчэ адзін мільярд даляраў з іншай крыніцы. Грошы таксама паступяць у найбліжэйшы час у Беларусь", — сказаў ён.

Па яго словах, што ўжо практычна завершана падпісанне адпаведнага пагаднення аб выдзяленні Беларусі крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры 3 млрд даляраў тэрмінам на 10 гадоў па працэнтнай стаўцы 4,3% на год. Паводле яго слоў, у найбліжэйшы час грошы ўжо паступяць у Беларусь, перадае БелТА.

Ён падкрэсліў, што ў дзяржавы дастаткова часу і рэзерваў, каб спакойна вычакаць, назіраць за сітуацыяй і па выніках прымаць адпаведныя меры.

Как вам новость?
Головоломки