Макей: дзяржава максімальна падтрымае прадпрымальнікаў

10.06.2010 10:48
Архив Редакция

Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей, выступаючы на паседжанні Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта, заявіў, што беларускім прадпрымальнікам будзе аказана максімальная падтрымка дзяржавы. Па яго словах, гэта прадугледжана праектам дырэктывы № 4 па далейшай лібералізацыі эканомікі.

Пры гэтым Уладзімір Макей адзначыў, што максімальная падтрымка будзе аказвацца толькі таму прадпрымальніку, які «будзе займацца канкрэтнай вытворчасцю, канкрэтнай справай, якая забяспечыць стварэнне пэўнай колькасці працоўных месцаў», перадае БелТА.

Старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцоў Уладзімір Карагін, які выступае ў якасці дакладчыка, у сваю чаргу прапанаваў развіваць эфектыўнае прыватна-дзяржаўнае партнёрства.

«Трэба ўзмацніць ролю прадпрымальніцтва ў развіцці беларускай эканомікі. Адміністрацыйныя рэсурсы ў гэтым плане шмат у чым вычарпаны. І перспектыўная рэсурсная база сёння — гэта прыватная ініцыятыва людзей», — лічыць Уладзімір Карагін.

Прыярытэтнымі сферамі для прыватна-дзяржаўнага партнёрства, на думку прадпрымальніка, павінны стаць праекты інавацыйнага развіцця і мэнэджменту, адукацыя і павышэнне кваліфікацыі, развіццё лагістыкі і лагістычнай інфраструктуры, прыдарожны сэрвіс, тэлекамунікацыі і сувязь, ЖКГ і альтэрнатыўная энергетыка.

Кіраўнік сталічнага саюза прадпрымальнікаў таксама выказаўся за стварэнне нацыянальнага агенцтва па камерцыялізацыі інавацый, што, на яго думку, дазволіць далучаць ў зварот наяўныя напрацоўкі беларускай навукі. Акрамя таго, асаблівая ўвага прапануецца надаць антыманапольным структурам, закліканым забяспечыць сумленную і збалансаваную канкурэнцыю. Член грамадскага савета лічыць неабходным больш інтэнсіўна прыцягваць прадстаўнікоў бізнэсу і грамадзянскай супольнасці да распрацоўкі законапраектаў.

Кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі запэўніў, што ўсе агучаныя прапановы давядуць да ведама дзяржорганаў і дзелавога клімату, якія адказваюць за развіццё эканомікі і інвестыцыяў. Акрамя гэтага, у будучыні члены савета змогуць рэгулярна ўдзельнічаць у паседжаннях працоўных груп па падрыхтоўцы законапраектаў, якія тычацца эканамічнай лібералізацыі, адзначыў Уладзімір Макей.

Наступнае пасяджэнне савета, якое, як чакаецца, адбудзецца ў жніўні-верасні гэтага года, прысвецяць тэме ўдасканалення сістэмы адукацыі.

Грамадска-кансультатыўны савет пры адміністрацыі прэзідэнта створаны ў пачатку 2009 года. У яго складзе — прадстаўнікі розных грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, іншых устаноў і арганізацыяў дзяржавы. Савет абмяркоўвае актуальныя пытанні развіцця дзяржавы і грамадства, выпрацоўвае прапановы па ўдасканаленні заканадаўства краіны.

Как вам новость?
Головоломки