Макей: Лукашэнка не будзе аддзяляць беларускую царкву ад РПЦ

15.10.2010 10:41
Архив Редакция

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што паведамленні шэрагу СМІ аб планах кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі стварыць аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы з'яўляюцца абсурднымі. "Падобныя паведамленні, якія з'явіліся ў расійскай прэсе, ёсць чарговай гнюснай правакацыяй, якіх апошнім часам становіцца ўсё больш", — падкрэсліў Уладзімір Макей.

Па словах кіраўніка прэзідэнцкай Адміністрацыі, «беларусы ўжо адкрыта смяюцца над зграямі інфармацыйных «вутак», сілком заганяных расійскімі паляўнічымі на тэрыторыю Беларусі, і лічаць, што дзень прайшоў сумна, калі такіх «вутак» не было», перадае БелТА.

«Учора гэта была хлусня аб тым, што Аляксандр Лукашэнка разглядае магчымасць выхаду Беларусі з Мытнага саюза, АДКБ і іншых інтэграцыйных структураў у выпадку непрызнання Расіяй прэзідэнцкіх выбараў, сёння гэта хлусня аб намеры Беларускай праваслаўнай царквы аддзяліцца ад РПЦ, а заўтра гэта ўжо будуць парасячыя віскі аб тым, што ў Беларусі прыгнятаюць і забіваюць расійцаў. Гэта выпрабаваныя яшчэ з часоў Гебельса прыёмы, якімі сёння не грэбуюць ідэолагі, якія задаюць тон у Расіі», — заявіў Уладзімір Макей.

Макей: патрыярх Кірыл блаславіў Лукашэнку на сустрэчу з патрыярхам Варфаламеем

«Што тычыцца абсурднасці заяў аб перамовах Аляксандра Лукашэнкі і Патрыярха Канстанцінопальскага адносна стварэння нейкай аўтакефаліі, то я хачу праінфармаваць тых, хто шалее з гэтай нагоды, што патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл быў у курсе планаванага візіту прэзідэнта Беларусі ў Турцыю і асабіста блаславіў сустрэчу кіраўніка дзяржавы і патрыярха Варфаламея. Усё астатняе — гэта з разраду здагадак», — растлумачыў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Как вам новость?
Головоломки