Макей: мы літаральна зубамі вырываем кожны бараль нафты

31.12.2010 09:07
Архив Редакция

Сёння Беларусі апынулася ў вельмі няпростых умовах, заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, прадстаўляючы дэпутатам новага кіраўніка Гомельскага аблвыканкама Уладзіміра Дворніка. "Калі нехта думае, што калі нам ўсміхаюцца нашы замежныя партнёры, то ўсё добра, я думаю, не варта цешыць сябе, таму што часта яны хаваюць за спіной кулак", — адзначыў ён.

«Сёння літаральна зубамі даводзіцца вырываць кожны бараль нафты, кожны кубаметр газу, зубамі біцца за кожны квадратны метр рынку для продажу нашай прадукцыі», — прыводзіць словы Уладзіміра Макея БелаПАН.

Кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі падкрэсліў, што далёка не ўсе ўтворыныя на постсавецкай прасторы незалежныя дзяржавы паводзяць сябе прыстойна, імкнучыся хутчэй заняць нішу ў новай сістэме гандлёвых адносін. «Некаторыя бягуць, як ваўкі, загрызаючы па дарозе сваіх субратаў, расштурхваюць ўсіх рукамі і локцямі», — сказаў кіраўнік Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Беларусь жа, па яго словах, «заўсёды паводзіла сябе годна, заўсёды была надзейным партнёрам». «Але гэта не значыць, што мы спакойна павінны глядзець на знявагі, моўчкі трываць палітычныя і эканамічныя ўдары, якія спрабуюць нам зрабіць некаторыя нашы партнёры. Мы павінны адказваць адэкватна, але не агрэсіяй, а сваёй працай, дысцыплінай», — падкрэсліў Уладзімір Макей.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта заклікаў новага старшыню Гомельскага аблвыканкама «здзейсніць магутны тэхналагічны і эканамічны рывок» і працаваць эфектыўна, інакш, адзначыў ён, «мы можам адстаць надоўга». Пры гэтым Уладзіміра Дворніка кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі назваў «патрэбным чалавекам у патрэбны час на патрэбным месцы», які цяпер неабходны.

Как вам новость?
Головоломки