Макей: СМІ спрыяюць разбурэнню маральных асноў грамадства

13.06.2010 16:29
Архив Редакция

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей заклікаў СМІ ўсталяваць маральныя абмежавальнікі. Па словах кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі, у апошні час СМІ часта спрыяюць разбурэння маральных асноў грамадства. Пра гэта Уладзімір Макей заявіў 11 чэрвеня на пленарным паседжанні V Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні". 

«Тое, што здавалася непарушнымі, сёння знішчаецца, што мыслілася як святыня, ганьбіцца, таемнае, запаветнае падымаецца на смех», — сказаў Уладзімір Макей, падкрэсліўшы, што гэта недапушчальна, паведамляе БелТА. 
«Калі СМІ не ў стане аднавіць баланс у грамадстве і прытрымлівацца традыцыйных маральных каштоўнасцяў, то яны, па меншай меры, не павінны іх нішчыць і таптаць», — адзначыў старшыня грамадска-кансультатыўнага савета (ГКС). 
Уладзімір Макей са шкадаваннем адзначыў, што «многія СМІ не даюць маральнай апоры чалавеку, пранікаючыся духам ўсеагульнага адмаўлення, поўнае скепсісу і злосці». Па словах кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі, гэта ўжо прывяло да таго, што па сведчанні соцапытання ў многіх краінах зніжаецца давер да СМІ. 
«Немалую ролю ў гэтым іграе і тое, што многія журналісты прытрымліваюцца палітыкі двайных стандартаў, — лічыць Уладзімір Макей. — Менавіта так можна трактаваць спосаб падачы інфармацыі аб некаторых падзеях. Напрыклад, публічную смерць прэзідэнта Ірака паказваюць у шэрагу СМІ як акт дэмакратыі, барацьбы з тэрарызмам, хаця ядзерная зброя (а гэта была галоўная прычына развязвання вайны ў Іраку) так і не была знойдзена. У той жа час краіны, дзе ёсць выключныя выпадкі прымянення смяротнага пакарання да маньякаў і забойцаў, абвяшчаюцца нявартымі і краінамі другога гатунку». 
Па словах Уладзіміра Макея, даходзіць да таго, што «нават асобы, асуджаныя за эканамічныя злачынствы, абвяшчаюцца змагарамі за свабоду і палітычнымі зняволенымі». «Гэта тычыцца і Беларусі», — дадаў старшыня грамадска-кансультатыўнага савета (ГКС) пры Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. 
Макей: свабодзе слова перашкаджае празмернасць інфармацыі 
Кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі асабліва звярнуў увагу ўдзельнікаў медыяфоруму на існаванне розных трактовок свабоды слова. «Для адных — гэта магчымасць гаварыць тое, што яны думаюць. Для іншых — магчымасць несаромеючыся хлусіць, паклёпнічаць, зводзіць асабістыя рахункі і рабіць грошы на плётках і правакацыях. Характэрна, што кожны прадугледжвае свабоду слова толькі для сябе», — заявіў Уладзімір Макей. 
Уладзімір Макей таксама перакананы, што сёння з асаблівай вастрынёй стаіць пытанне аб экалогіі інфармацыйнай прасторы. «Свабода павінна быць не «ад», а «для», — лічыць старшыня ГКС. 
Найвялікшай памылкай, на думку кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі, з’яўляецца перакананне, што СМІ — гэта нібыта праблема нумар адзін для ўлады. «Толькі слабая ўлада баіцца прэсы. Для моцнай улады бойкая прэса, жывыя СМІ і неабыякавыя журналісты — гэта дапамога, крыніца ведаў болевых кропак грамадства, праблемаў людзей. Сёння свабодзе слова не столькі перашкаджаюць ўлада і дзяржапарат, але ў большай ступені ёй пагражаюць грошы і празмернасць інфармацыі», — падкрэсліў Уладзімір Макей. 
Макей: журналістам варта ўзяць на сябе частку віны за эканамічныя праблемы ў свеце 
Акрамя таго, Уладзімір Макей выказаў меркаванне, што далёка не заўсёды эканамічныя праблемы здараюцца праз памылкі ці пралік дзелавога плану. «Не апошнюю ролю ў гэтым адыгрываюць наўмысныя або ненаўмысныя формы чутак, што тыражуюцца СМІ і выклікаюць паніку. Гэтую паніку часта ствараюць штучна і карыстаюцца ёю па-майстэрску», — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта. 
«Трыма кітамі, якія спарадзі і пагоршылі сусветны фінансавы крызіс, сталіся карупцыя ў сукупнасці з недахопамі ліберальна-фінансавай сістэмы і панікай, створанай СМІ», — сказаў Уладзімір Макей. 
У якасці класічнага негатыўнага прыкладу ўплыву СМІ і лабіравання імі чужых інтарэсаў Уладзімір Макей прывёў сітуацыю са свіным грыпам, якога «па сутнасці і не было».

Как вам новость?