Макей: вырашэнне людскіх праблемаў — святое правіла для чыноўнікаў

21.04.2010 17:57
Архив Редакция

Старшыня грамадска-кансультатыўнага савету (ГКС) пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей паведаміў, што аператыўнае і якаснае рашэнне праблемаў людзей павінна стаць святым правілам для кожнага дзяржслужбоўца. Такаую заяву ён зрабіў 21 красавіка падчас прамой лініі з насельніцтвам Мінску па праблемных пытаннях, звязаных з тэрмінамі і якасцю будаўніцтва жылля ў сталіцы.

«Калі чалавек паставіў пытанне, яно павінна быць вырашана аператыўна, якасна і ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам. Тады мы даб’емся галоўнай мэты дзяржавы — паляпшэння якасці жыцця людзей», — цытуе БелТА словы кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што правядзенне падобных прамых ліній павінна стаць правілам у працы дзяржорганаў. «Не заўсёды кіраўнікі на месцах своечасова адгукаюцца на праблемныя пытанні насельніцтва, праз што людзі вымушаны звяртацца, у тым ліку, і ў Адміністрацыю прэзідэнта», — канстатаваў кіраўнік ГКС.

Па словах Уладзіміра Макея, такая сітуацыя недапушчальная. «Самае галоўнае пры правядзенні прамых ліній з насельніцтвам — не фіксацыя, а неадкладнае выкананне абазначаных праблем», — падкрэсліў ён.

Закранушы тэму працы нядобрасумленных будаўнікоў, якія зрываюць тэрміны ўводу ў эксплуатацыю жылля і дапушчаюць будаўнічыя хібы, Уладзімір Макей нагадаў пазіцыю кіраўніка дзяржавы на гэты конт, агучаную 20 красавіка ў штогадовым пасланні: такія будаўнікі павінны аднаўляць хібы за ўласныя сродкі або пазбаўляцца ліцэнзіі. «Патрабаванні павінны быць самыя жорсткія», — падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Как вам новость?
Головоломки