Макей: заявы аб выхадзе Беларусі з Саюзнай дзяржавы — правакацыя

07.10.2010 09:16
Архив Редакция

Заявы пра тое, што Беларусь можа спыніць свой удзел у інтэграцыйных утварэннях на постсавецкай прасторы, калі Расія не прызнае вынікі прэзідэнцкіх выбараў у краіне, з'яўляюцца "дэзінфармацыяй і бруднай правакацыяй". Пра гэта 6 кастрычніка заявіў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей.

«Гэта чарговая правакацыя ў дачыненні да Беларусі. Яны, на жаль, пачасціліся ў апошні час», — адзначыў Уладзімір Макей, перадае АФН.

«Толькі хворае ўяўленне аўтараў спехам падрыхтаванай інфармацыйнай «вуткі» магло даць магчымасць з’яўлення нейкіх ультыматыўных заяваў Лукашэнкі з нагоды выхаду рэспублікі з любых інтэграцыйных працэсаў. Цалкам відавочна, што Аляксандр Лукашэнка ў прынцыпе ніколі не мог гэтага заяўляць. Тым больш у гэтыя дні на нейкіх «закрытых» нарадах, калі ён знаходзіцца з працоўным візітам у Турцыі, дзе абмяркоўвае пытанні развіцця двухбаковых палітычных, гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі», — сказаў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта.

У той жа час, паводле яго слоў, «дадзеная дэзінфармацыя» з’явілася ў СМІ не па «ўказанні вышэйшага кіраўніцтва Расіі». «Хутчэй за ўсё, гэта чарговая мядзведжая паслуга далёкіх ад рэальнай аналітыкі паркетных пісак і падобных ім палітолагаў, якія ў сілу свайго інтэлекту і «дасведчанасці» не ў стане прыдумаць хоць трохіпраўдападобную «вутку» і хаця б як мінімум азнаёміцца з выказваннямі Лукашэнкі па дадзенай тэме», падкрэсліў Уладзімір Макей.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 6 кастрычніка расійскія СМІ са спасылкай на крыніцу ў Мінску паведамілі, што Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў выпадку непрызнання расійскімі ўладамі вынікаў выбараў кіраўніка дзяржавы ў краіне, Беларусь спыніць свой удзел ва ўсіх асноўных інтэграцыйных структурах постсавецкай прасторы: Саюзнай дзяржаве, СНД, АДКБ, Мытным саюзе і інш.

Как вам новость?