Макей: згуртаванасць беларусаў вакол Лукашэнкі апраўдана гістарычна

19.03.2010 16:45
Архив Редакция

Старшыня грамадска-кансультатыўнай рады (ГКР) пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ўладзімір Макей выказаў меркаванне, што згуртаванасць беларускай нацыі вакол Аляксандра Лукашэнкі апраўдана гістарычна. "За апошнія 15 гадоў у Беларусі сфармавана адзіная нацыя, якая не раздзіраецца ўнутранымі звадамі і супярэчнасцямі і, галоўнае, згуртаваная вакол свайго лідара", — сказаў Уладзімір Макей.

«Калі я кажу пра адмысловую ролю кіраўніка дзяржавы, я не баюся, што мяне хтосьці папракне ў прапагандзе культу асобы, — заявіў кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі. — Сусветная гісторыя паказвае, што вельмі часта ў смутны час, у пераходны перыяд народ гуртуецца вакол моцнай асобы. Гэтым шляхам, у сутнасці, ішлі ўсе нацыі, якія апынуліся перад абліччам маштабных гістарычных выклікаў».

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта прывёў у прыклад Франкліна Рузвельта ў ЗША, Дэна Сяопіна ў Кітаі, Шарля дэ Голя ў Францыі, а таксама палітычных лідараў Сінгапура і Малайзіі, пад кіраўніцтвам якіх «была праведзена татальная мадэрнізацыя гэтых краін». Па словах Уладзіміра Макея, напачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя «на позве дня для Беларусі стаялі два найважнейшых пытанні: адвесці краіну ад прорвы і пабудаваць практычна з нуля незалежную дзяржаву», перадае БелТА.

«Наперадзе была смуга і невядомасць. Але беларускі народ зрабіў мудры выбар у карысць стварэння сацыяльна арыентаванай эканомікі і суверэннага развіцця краіны на падставе ўласнага досведу пад кіраўніцтвам народнага палітычнага лідара», — падкрэсліў старшыня ГКР.

Па меркаванні Уладзіміра Макея, дзякуючы гэтаму выбару «беларусы змаглі пабудаваць дзяржаву, здольную канкураваць ва ўмовах жорсткай сусветнай канкурэнцыі, сфармаваць новую беларускую нацыю — адзіную і згуртаваную, здольную дынамічна развівацца».

Макей: ідэалогія павінна мець ключавую ролю ў кансалідацыі беларускага грамадства

Кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі лічыць, што «сур’ёзная гутарка пра ўдасканаленне ідэалагічнай працы можа быць заснавана толькі на глыбокім разуменні таго, што ёсць ідэалогія і ў чым яе галоўная задача». Па словах Уладзіміра Макея, ідэалогія вызначае «мэты палітыкі, стратэгічныя арыенціры развіцця грамадства, звязвае грамадзян краіны адзінымі каштоўнасцямі, адзіным уяўленнем пра мінулае і сучаснасць, адзінымі мэтамі ў будучыні».

«У сучасным свеце ніводная дзяржава не можа засноўвацца выключна на моцы і прымусе. Для яе паспяховага развіцця неабходныя добраахвотныя высілкі людзей, якія падзяляюць агульныя каштоўнасці і мэты, іх ініцыятывы і творчасць. Менавіта таму ідэалогія з’яўляецца падмуркам палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай стабільнасці», — падкрэсліў старшыня ГКР.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта ўпэўнены, што «пераканаць людзей у правільнасці абранага курсу, паказаць сувязь паміж дзеяннямі кіраўніцтва краіны і інтарэсамі грамадзян, забяспечыць стваральную атмасферу ў калектыве, рэгіёне, краіне ў цэлым — усё гэта з’яўляецца праўдзівым прызначэннем ідэолагаў».

«Хітруюць тыя, хто кажа пра непатрэбнасць дзяржаўнай ідэалогіі. Успомніце, колькі крытыкі ў свой час выплюхнулі расійскія, замежныя СМІ на Аляксандра Лукашэнку, калі ён заяўляў пра неабходнасць якаснай ідэалагічнай працы», — сказаў Уладзімір Макей, дадаўшы пры гэтым, што тая ж Расія сёння паўтарае крокі Беларусі.

Макей: прафесіяналізм ідэалагічнай вертыкалі — важны фактар стабільнасці дзяржавы

Старшыня ГКР таксама лічыць, што змены, якія адбываюцца ў сусветнай палітыцы, эканоміцы і культуры, патрабуюць ад ідэалагічных працаўнікоў Беларусі адыходу ад састарэлых і шаблонных схем. «Прафесіяналізм ідэалагічнай вертыкалі — гэта важны фактар стабільнасці, поспеху і росквіту дзяржавы», — лічыць Уладзімір Макей.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта нагадаў пра тое, што сем гадоў назад Аляксандр Лукашэнка ініцыяваў станаўленне ідэалагічнай структуры ў дзяржаўных органах Беларусі. «Досвед працы ў сферы ідэалогіі паказвае, што, каб дамагчыся эфектыўнасці, ідэалагічным працаўнікам неабходна перыядычна абменьвацца досведам, абмяркоўваць набалелыя тэмы, цікавыя грамадству, і выпрацоўваць канструктыўныя рашэнні», — падкрэсліў Уладзімір Макей.

Как вам новость?
Фото и видео

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

В Дубае самолётам пришлось «приводняться», а улицы превратились в реки

Головоломки