Мальцаў: дзяржава без ідэалогіі безабаронная

07.06.2010 11:51
Архив Редакция

Дзяржава без ідэалогіі, што выконвае функцыю яднальнага звяна, безабаронная, а ідэалагічная праца з'яўляецца цяпер адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ўсіх ведамстваў. Пра гэта заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Леанід Мальцаў падчас канферэнцыі міністэрства ўнутраных справаў "Актуальныя пытанні ідэалагічнай працы ў органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і шляхі яе ўдасканалення".

«Галоўны ідэолаг ў любым калектыве — непасрэдны кіраўнік. І людзі пойдуць за ім, калі ён сам будзе верыць у тое, што ён робіць і куды хоча павесці», — сказаў Леанід Мальцаў, дадаўшы, што тут важна для начальніка паказаць, што ён можа весці за сабой кожнага супрацоўніка.

Кіраўнік Савета бяспекі адзначыў таксама, што ў МУС кожны дзень можна знайсці сотні станоўчых прыкладаў, а адмоўных — адзінкі. «І ў інфармацыйным полі гэтыя адзінкі не павінны дамінаваць», — падкрэсліў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі, распавялі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў міністэрства ўнутраных спраў.

Леанід Мальцаў адзначыў, што ў кожнага кіраўніка ў органах унутраных спраў павінна быць дакладнае ўяўленне аб правілах правядзення ідэалагічнай работы, аб яе месцы ў ідэалогіі ўсёй краіны. «Працу з моладдзю неабходна ставіць на першае месца пры арганізацыі ідэалагічнай падрыхтоўкі ў органах унутраных спраў», — сказаў дзяржсакратар і дадаў, што ў МУС пытанні моладзі знаходзяцца на асаблівым кантролі.

Леанід Мальцаў расказаў таксама аб існуючай ў органах унутраных спраў сістэму настаўніцтва. Па словах кіраўніка Савета бяспекі, дасведчаныя супрацоўнікі «бяруць шэфства над навічкамі, дапамагаюць ім адаптавацца».

Как вам новость?
Головоломки