"Маладая Беларусь" правяла акцыю салідарнасці з Аўтуховічам

10.03.2010 11:15
Архив Редакция

Дзясятага сакавіка ММГА Рух “Маладая Беларусь” правяла акцыю салідарнасці са зняволенымі Міколам Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам. На мосце над Партызанскім праспектам каля ўнівермагу “Беларусь” а 08:00 моладзевыя актывісты вывесілі дзесяціметровую расцяжку “Свабоду Аўтуховічу і Асіпенку!!!”. Расцяжка правісела над дарогай як мінімум да 09:00.

“Сёння ў Вярхоўным судзе пачынаецца працэс над Аўтуховічам і Асіпенкам. Над нашымі сябрамі, якія не вінаватыя ні ў чым, акрамя таго, што адкрыта казалі праўду. Над людзьмі, якіх ведаюць і паважаюць усе жыхары Ваўкавыску, і баіцца ўсё і ваўкавыскае, і гарадзенскае чынавенства”, — заявіў старшыня ММГА Рух “Маладая Беларусь” Зміцер Каспяровіч.

“Сёння мы чарговы нагадваем нашым суайчыннікам, што ў Беларусі есць палітвязні. Будзем нагадваць пра гэта як мага часцей – але ўпэўнены, што ўжо нядоўга, і хутка мы зможам паціснуць рукі апошнім беларускім палітзняволеным!” – падкрэсліў Зміцер Каспяровіч.

Як раней паведамляў Тэлеграф, ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка, якіх апазіцыя лічыць палітвязнямі, былі затрыманы восьмага лютага 2009 года. 18 лютага ім было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 218 КК. 23 чэрвеня ў дачыненні затрыманых узбудзілі справу па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).

Абвінавачванне ў падрыхтоўцы тэракту Уладзіміру Асіпенку і Мікалаю Аўтуховічу было прад’яўлена 20 лістапада 2009 года. Суд над імі мае адбыцца дзясятага сакавіка 2010 года.

Как вам новость?
Головоломки