Маладая мінчанка скрала ў пенсіянера чатыры тысячы даляраў

15.12.2010 17:08
Архив Редакция

У Мінску 25-гадовая жанчына скрала ў 74-гадовага пенсіянера 11,8 млн. рублёў (чатыры тысячы даляраў) — аблігацый ААТ ААБ "Беларусбанк" на дзесяць мільёнаў рублёў і кашалёк з 1,8 млн. рублёў. Следчы аддзел папярэдняга расследавання Партызанскага РУУС Мінску ўжо ўзбудзіў у адносінах да маладой дзяўчыны крымінальную справу па ч.3 арт.205 Крымінальнага кодэксу Беларусі (крадзеж у буйным памеры).

Як высвятлілі аператыўнікі, непрацоўная мінчанка абакрала пенсіянера пасля сумеснага з ім распіцця спіровых напояў, перадае сайт АДС.

Раней жанчына ўжо была судзімая за аналагічнае злачынства. Калі суд прызнае яе вінаватай, жанчыне пагражае пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Как вам новость?
Головоломки