"Малады Фронт" пачынае грамадзянскую кампанію "Сыходзь!"

20.09.2010 14:40
Архив Редакция

Незарэгістраваная моладзевая арганізацыя "Малады фронт" (Чэхія) пачынае грамадзянскую кампанію "Сыходзь!". Як распавёў лідар аб'яднання Зміцер Дашкевіч, мэтай кампаніі з'яўляецца інфармаванне насельніцтва Беларусі аб тым, што "рэгістрацыя Аляксандра Лукашэнкі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты незаконная".

Зміцер Дашкевіч патлумачыў, што аб’яднанне бярэ на сябе адказнасць за арганізацыю кампаніі пратэсту ў выпадку фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, перадае БелаПАН. Па словах моладзевага актывіста, такое рашэнне прынялі на пасяджэнні сойму «Маладога Фронту», якое прайшло 19 верасня ў Мінску.

«Мы заяўляем аб тым, што ні рэферэндум па змене Канстытуцыі 1996 года, ні рэферэндум 2004 года, на якім было прынята рашэнне аб тым, што прэзідэнт можа заставацца на сваёй пасадзе больш за два разы, не з’яўляюцца легітымнымі. Іх не прызнала міжнародная супольнасць, вынікі волевыяўлення народа былі фальсіфікаваныя. Таму «Малады фронт» заяўляе аб тым, што Аляксандр Лукашэнка не можа балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі. Гэта будзе парушэннем закону», — растлумачыў Дашкевіч.

Как вам новость?