"Малады фронт" падаў скаргу ў Вярхоўны суд за нерэгістрацыю

06.05.2010 15:59
Архив Редакция

Міжнародная моладзевая арганізацыя "Малады фронт" (Чэхія) пажалілася ў Вярхоўны суд на рашэнне мінюста аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднання ў Беларусі. "Заснавальнікі арганізацыі ў скарзе звяртаюць увагу на дыскрымінацыйнасць гэтага рашэння, яго прадузятасць і існаванне «прэзумпцыі вінаватасці" ў дачыненні да актывістаў арганізацыі", — асказаў лідар "Маладога фронта" Зміцер Дашкевіч.

Лідар арганізацыі лічыць, што сваім рашэннем у нерэгістрацыі мінюст уводзіць заснавальнікаў «Маладога фронта» ў «абсурдны замкнёны круг». «Улады лічаць супрацьзаконнай будучую дзейнасць арганізацыі, якая яшчэ не зарэгістравана, і на гэтай падставе не рэгіструюць арганізацыю, тым самым правакуючы дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, што супярэчыць заканадаўству», — цытуе БелаПАН словы Змітра Дашкевіча.
Як ужо раней паведамляў Тэлеграф, першага красавіка міністэрства юстыцыі ў шосты раз адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі міжнароднай моладзевай арганізацыі «Малады фронт». «Падставай для адмовы стаў юрыдычны адрас аб’яднання, які, як лічыць міністэрства, не адпавядае патрабаванням заканадаўства», — распавёў прэс-сакратар арганізацыі Станіслаў Сцесік. 
Па словах Станіслава Сцесіка, міністэрства юстыцыі «ў чарговы раз пацвердзіла існаванне «прэзумпцыі вінаватасці» заснавальнікаў «Маладога фронта». «У адказе мінюста гаворыцца, што па іх звестках, 43 заснавальнікі арганізацыі, у тым ліку амаль усе члены кіраўнічага органа грамадскага аб’яднання, прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці», — паведамляў прэс-сакратар.

Как вам новость?