"Малады фронт" вылучае кандыдата ў прэзідэнты

01.04.2010 17:04
Архив Редакция

Міжнародная моладзевая арганізацыя "Малады фронт" (Чэхія) прыняла рашэнне вылучыць уласнага кандыдата для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі 2011 года і адначасова пачаць збор подпісаў за зніжэнне ўзроставай планкі патэнцыйных кандыдатаў на пост кіраўніка дзяржавы. "Хуткім часам гэтыя дзве ініцыятывы разгледзіць кіраўніцтва "Маладога фронта", — распавялі ў арганізацыі.

Як распавяла намесніца старшыні МФ Таццяна Шапуцька, у моладзі » ўжо мітусіцца ў вачах ад разнастайнасці і палітычнай рознакаляровасці аматараў прэзідэнцкай гонкі «. «Таму маладафронтаўцы вырашылі рэалізаваць свой патэнцыял і выдвінуць кандыдатам у прэзідэнты маладога лідэра, незаанжыгаванага ў нейкіх палітычных гульнях», — сказала актывістка, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронта».

Па словах Таццяны Шапутька, арганізацыя мае досыць персон, якія «актыўныя і дасведчаныя ў палітычным жыцці». Актывістка прывяла ў прыклад Зміцера Кухлея, Аляксея Валабуева, Андрэя Тычыну і іншых. «Кіраўніцтва «Маладога фронта» вызначыць найболей годную асобу для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты», — распавяла намстаршыні арганізацыі.

Паколькі паводле Канстытуцыі Беларусі кандыдатам у прэзідэнты можа быць грамадзянін  Беларусі, які дасягнуў 35-гадовага ўзросту, «Малады фронт» мае намер пачаць збор подпісаў за правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму для зніжэння ўзроставай планкі да 25 гадоў.

Как вам новость?
Головоломки