Маладыя людзі забілі і спалілі пенсіянера ў дачным доміку

13.07.2010 11:40
Архив Редакция

Магілёўская пракуратура распачала крымінальную справу па факце забойства з асаблівай жорсткасцю мужчыны 1946 года нараджэння. 9 ліпеня трое маладых людзей забілі, а потым спалілі пенсіянера ў дачным доме, паведамілі ў пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Следства высветліла, што злачынства здзейснілі жыхар Мінску 1981 года і два жыхары Бабруйску 1988 і 1992 гадоў нараджэння. Забойства адбылося ў нежылым дачным дамку, размешчаным у вёсцы Краснае Асіповіцкага раёна, паведаміла старшая памочніца пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова.

Пасля здзяйснення забойства, зламыснікі спрабавалі пакінуць месца злачынства, скраўшы аўтамабіль. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі злачынцаў у той жа дзень, паведамляе БелаПАН.

Пракуратура вобласці ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да ўсіх трох маладых людзей па п. 6 ч. 2 арт. 139 (забойства з асаблівай жорсткасцю). У цяперашні час следчы аддзел пракуратуры Магілёўскай вобласці праводзіць папярэдняе расследаванне.

Как вам новость?
Головоломки