Маланка забіла шасцігадовага хлопчыка ў Гарадзенскай вобласці

16.06.2010 14:52
Архив Редакция

У Гарадзенскай вобласці на беразе Зэльвенскага вадасховішча ў суботу, 12 чэрвеня, разрад маланкі забіў шасцігадовае дзіця. Трагедыя здарылася вечарам, калі сям'я з Ваўкавыску, што прыехала адпачываць на возера, схавалася ад навальніцы ў намёце пад дрэвам, у якое потым ўдарыла маланка.

У намёце знаходзіліся бацькі разам з двухгадовы і шасцігадовым сынамі. Пасля ўдару маланкі ў дрэва, пад якім знаходзіліся людзі, разрад па зямлі патрапіў у палатку і забіў дзіця, паведамляе «Комсомольская правда в Белоруссии».

«Пазней галава сямейства распавядаў, што ў яго самога анямела ўсё цела, яго жонка адразу ўвогуле не зразумела, што адбылося, — паведаміў памочнік пракурора Зельвенскага раёна Дзмітры Занямонскі. — Бацькі выклікалі ратавальнікаў, хуткую дапамогу, спрабавалі самі выратаваць малога — рабілі яму штучнае дыханне».

Прыехаўшы на месца трагедыі лекары канстатавалі, што шасцігадовы хлопчык памёр імгненна. Па словах медыкаў, выратаваць дзіця ўжо не змаглі б ні бацькі, ні дактары. Раённая пракуратура па факце гібелі дзіцяці пачала праводзіць праверку.

Па словах мясцовых жыхароў вёскі Беражкі, каля якой знаходзіцца вадасховішча, чалавек загінуў на беразе іх возера ўпершыню.

Как вам новость?
Головоломки