Малому бізнэсу абяцаюць гарантыі па льготных крэдытах

13.07.2010 13:15
Архив Редакция

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў будзе прадстаўляць гарантыі для забеспячэння выканання абавязанняў па льготных крэдытах, якія выдаюцца беларускімі банкамі суб'ектам малога прадпрымальніцтва. Пра гэта расказалі ў міністэрстве эканомікі.

Памер гарантыі не будзе перавышаць 70% ад памеру крэдыта. Тэрмін дзеяння гарантыі — да 3 гадоў. Плата за прадстаўленне гарантыі складае 5% ад памеру гарантыі.

Для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў з 1 па 30 ліпеня 2010 года праводзіць конкурс інвестыцыйных праектаў. У конкурсе могуць прыняць удзел суб’екты малога прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, а таксама маюць права на атрыманне дзяржпадтрымкі.

У рамках фінансавай падтрымкі магчыма прадстаўленне фінансавых сродкаў на зваротнай адплатнай аснове (пазыка), а таксама прадстаўленне маёмасці на ўмовах лізінгу (фінансавая арэнда).

Максімальная сума фінансавай падтрымкі складае 1 500 базавых велічыняў. Даецца яна ў нацыянальнай валюце Рэспублікі Беларусь на ўмовах платнасці ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка з захаваннем прынцыпаў забяспечанасці і мэтавай накіраванасці.

Больш падрабязна аб конкурсе і ўмовах прадстаўлення гарантыяў па льготных крэдытах можна даведацца на афіцыйным сайце мінэканомікі.

Как вам новость?
Головоломки