Малому бізнэсу дазволілі ўдзельнічаць у аўкцыёнах

08.11.2010 10:19
Архив Редакция

У Беларусі індывідуальным прадпрымальнікам і мікраарганізацыям ў якасці адзінага пакупніка дазволілі ўдзельнічаць у аўкцыёнах пры продажы дзяржавай капітальных будынкаў, ізаляваных памяшканняў, незавершаных закансерваваных капітальных будынкаў. Дадзеная мера ўводзіцца для рэалізацыі абзаца 3 ч.2 арт.12 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва".

Пастановай Савета міністраў ад 2 лістапада 2010 года № 1615 такі механізм ўводзіцца з 15 студзеня 2011 года. Згодна з дапаўненнямі, унесенымі ў Палажэнне «Аб парадку арганізацыі і правядзення аўкцыёнаў па продажы аб’ектаў дзяржаўнай уласнасці і на права заключэння дамовы арэнды зямельнага ўчастка для абслугоўвання нерухомай маёмасці», «пры продажы на аўкцыёне дзяржаўных капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), незавершаных закансерваваных капітальных пабудоў дапускаецца ўдзел на баку пакупніка кансалідаваных удзельнікаў — двух і больш суб’ектаў малога прадпрымальніцтва — індывідуальных прадпрымальнікаў і (або) мікраарганізацый», паведамляе «Ежедневник».

Для ўдзелу ў аўкцыёне ў якасці адзінага пакупніка індывідуальным прадпрымальнікам і (або) мікраарганізацыям неабходна заключыць паміж сабой дамову аб сумесным удзеле ў аўкцыёне. Яго істотнымі (абавязковымі) ўмовамі з’яўляюцца: долі ўдзелу ў набыцці прадмета аўкцыёну, узаемныя правы і абавязкі па ўдзеле ў аўкцыёне, упаўнаважаная асоба, якая прадстаўляе на аўкцыёне бакі дамовы ў аўкцыёне, салідарная адказнасць па абавязацельствах, звязаных з удзелам у аўкцыёне і па дамове куплі- продажу нерухомай маёмасці і дамове арэнды зямельнага ўчастка.

Для ўдзелу ў аўкцыёне кансалідаваныя ўдзельнікі да адпаведнай заявы павінны прыкладаць арыгінал і копію дамовы аб сумесным удзеле ў аўкцыёне, завераную банкам копію плацежнага даручэння аб пералічэнні сумы задатку, копіі дакументаў, якія пацвярджаюць дзяржрэгістрацыю індывідуальных прадпрымальнікаў і (або) мікраарганізацый, якія заключылі дагамову аб сумесным удзеле у аўкцыёне, а таксама звесткі аб сярэдняй колькасці працаўнікоў мікраарганізацый, завераныя подпісам кіраўніка і пячаткай.

Как вам новость?
Головоломки