Манёнак: пошукі шляхоў для венесуэльскай нафты — гэта дэманстрацыя

14.07.2010 09:35
Архив Редакция

Беларусі няма розніцы, праз якія порты пастаўляць венесуэльскую нафту, так як у маштабе агульных аб'ёмаў перапрацоўкі гэта нішто. Такое меркаванне выказала эканамічная аглядальніца газеты "Белорусы и рынок" Таццяна Манёнак. Кажучы аб пятым танкеры з венесуэльскай нафтай, які прыбудзе ў Эстонію, эксперт лічыць, што гэта не што іншае, як дэманстрацыя, а не рэальная спроба загрузіць беларускія НПЗ.

«У маштабе тых аб’ёмаў перапрацоўкі можна выказаць здагадку, што «Нафтан» перапрацаваў каля васьмі мільёнаў тон нафты ў год. Колькі з яе будзе венесуэльскай — паглядзім да канца года. Але танкер прыйдзе невялікі, толькі 80 тыс. тон», — цытуе Таццяну Манёнак «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Маршрут з Венесуэлы праз прыбалтыйскія порты з пункту гледжання лагістыкі Тацяна Манёнак лічыць больш аптымальным. Але з улікам тых зніжак, якія дае ўкраінская чыгунка і аптымальных тарыфаў у адэскім порце транспарціроўка праз Украіну больш выгадная.

Аднак, па словах аглядальніцы, невядома, ці надоўга такія ўмовы захаваюцца і ці ўдасца дамовіцца на зніжкі з Эстоніяй, куды ідзе пяты танкер.

«Таксама цяжка пра нешта казаць і нешта аналізаваць, бо невядомы базавы кошт самой нафты», — падсумавала Таццяна Манёнак.

Как вам новость?
Головоломки