"Манрэаль" Касціцына пачаў паўфінал Кубку Стэнлі з паразы

17.05.2010 10:56
Архив Редакция

Мінулай ноччу ў паўфінале Кубку Стэнлі «Манрэаль», у якім гуляюць форварды зборнай Беларусі браты Андрэй і Сяргей Касціцыны, у гасцях пацярпеў разгромную паразу ад «Філадэльфіі» — 0:6 (0:1, 0:3, 0:2).

Андрэй Касціцын правёў на пляцоўцы 14 хвілін і 59 секунд і завяршыў гульню з паказчыкам карыснасці «0», паведамляе «Спорт-Беларусь». Сяргей Касціцын удзелу ў матчы не прымаў.

Как вам новость?
Головоломки