Марголін: Лукашэнка адмовіўся ад дэбатаў з Раманчуком

21.09.2010 11:07
Архив Редакция

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук накіраваў пісьмовую прапанову ўладам правесці дэбаты па беларуска-расійскіх адносінах. Зварот быў накіраваны ў Адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі, пасля чаго быў атрыманы адказ, каментуючы які, кіраўнік выбарчага штабу намеснік старшыні АГП Леў Марголін паведаміў, што дэбатаў не будзе.

«Ваш зварот адносна правядзення публічнай дыскусіі на тэлебачанні па праблемах беларуска-расійскіх адносінаў разгледжаны ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Інфармуем, што пытанні, звязаныя з тэлевізійнымі праектамі і праграмамі, адносяцца да кампетэнцыі тэлеканалаў», — гаворыцца ў адказе Адміністрацыі прэзідэнта, перадае сайт АГП.

«Нам яшчэ раз сказалі, што Лукашэнка аматар маналогаў, якія як раз і рэтранслююцца тэлебачаннем, — сказаў Леў Марголін. — Да таго ж тэма беларуска-расійскіх адносінаў — гэта слабое месца беларускага кіраўніка. Дыскусія з Яраславам Раманчуком для Лукашэнкі справа пройгрышная, ці то тэма эканомікі ці беларуска-расійскіх адносін».

Как вам новость?
Головоломки