Маўродзі гатовы вывесці Беларусь з крызісу — відэа

12.05.2011 09:46
Архив Редакция

Заснавальнік фінансавай піраміды МММ Сяргей Маўродзі звярнуўся да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі наконт сітуацыі, якая ў апошні час склалася ў беларускай эканоміцы. У сваім звароце Сяргей Маўродзі таксама прапанаваў Аляксандру Лукашэнку сваю дапамогу па выхадзе з фінансавага крызісу.

«Аляксандр Рыгоравіч, я Сяргей Маўродзі, хачу звярнуцца да вас у сувязі з цяперашняй найцяжэйшай сітуацыяй у беларускай эканоміцы і, у прыватнасці, у сувязі з абвяшчэннем 11 траўня фактычнай дэвальвацыі беларускага рубля», — сказаў Сяргей Маўродзі ў звароце, які размясціў у сваім відэаблогу.

«Вы лепш за мяне, канечне, ведаеце, што адбываецца цяпер у беларускай эканоміцы, я магу судзіць толькі па паведамленнях са СМІ, але і паведамленняў СМІ больш чым дастаткова, каб агулам зразумець сітуацыю. Эканоміка напярэдадні краху, што чакае насельніцтва, не хочацца нават думаць», — заявіў ён.

Па словах Сяргея Маўродзі, гэта вынік дзеянняў прафесійных эканамістаў, фінансістаў… Вось вынікі навідавоку, ужо ніякіх сумненняў у іх, так бы мовіць, здольнасцях няма. Цалкам відавочна, што калі яны да гэтага часу нічога не зрабілі, то нічога не зробяць і далей», — заявіў ён.

Как вам новость?
Головоломки