Мартынаў: Беларусь прынцыпова не можа пагадзіцца з дыскрымінацыяй

09.03.2010 09:51
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў заявіў, што Беларусь прынцыпова не можа пагадзіцца з якой-небудзь дыскрымінацыяй у рамках "Усходняга партнёрства". “У тым ліку, у парламенцкім вымярэнні гэтай праграмы, а менавіта ў “Еўранесце”, — падкрэсліў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Беларусі.

“Мы прынцыпова не можам з гэтым пагадзіцца, у тым ліку і таму, што гэта з’яўляецца парушэнне прынцыпаў самога «Ўсходняга партнёрства», якія былі зацверджаны ў Празе”, — падкрэсліў Сяргей Мартынаў у інтэрв’ю тэлеканалу СТБ.

“Наша пазіцыя ў гэтым сэнсе не адзіная: я паінфармаваў калегаў-міністраў пра тое, што ўсе спікеры парламентаў шасцёркі дзяржаў-партнёраў падпісалі сумесны ліст, адрасаваны старшыне Еўрапейскага парламента, у якім выказваюць менавіта гэты пункт гледжання”, — заявіў міністр замежных спраў.

Как вам новость?
Головоломки