Мартынаў: Бразілія можа стаць нашай платформай у Лацінскай Амерыцы

23.03.2010 11:00
Архив Редакция

Бразілія ўслед за Венесуэлай мае патэнцыял для таго, каб стаць яшчэ адной сур'ёзнай платформай для працы Беларусі на Лацінаамерыканскім кантыненце. Пра гэта паведаміў у Рыа-дэ-Жанэйра міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў. "Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Бразілію адкрыў новы кірунак узаемадзеяння з прынцыпова важнай краінай не толькі гэтага рэгіёна, але і сусветнай эканомікі", — упэўнены міністр.

На думку Сяргея Мартынава, размова кіраўнікоў дзяржаў дазволіла вызначыць асноўныя кірункі, якія цікавяць абодва бакі, у развіцці супрацоўніцтва. «Гэта першая ў гісторыі двухбаковых адносін сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Бразіліі, якая заклала аснову для далейшага ўзаемадзеяння дзвюх дзяржаў», — падкрэсліў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Беларусі.

Сяргей Мартынаў лічыць, што мінулая сустрэча будзе садзейнічаць развіццю буйной сельскагаспадарчай вытворчасці, бразільскі бок цікавіць таксама стварэнне зборачных вытворчасцяў: гэта могуць быць трактары і сельскагаспадарчае абсталяванне, паведамляе БелТА.

«Значныя перспектывы адкрываюцца і ў сферы хімічнай прамысловасці. Беларусь ужо пастаўляе ў Бразілію ў вялікай колькасці шыны, у перспектыве плануе нарасціць аб’ём гэтых паставак. Бразілія як краіна з развітай сельскай гаспадаркай зацікаўлена ў далейшых пастаўках калійных соляў з Беларусі. Наша краіна ўжо валодае трацінай бразільскага рынка па пастаўках калійных угнаенняў, і гэта супрацоўніцтва будзе працягнута», — сказаў Сяргей Мартынаў.

Міністр замежных спраў Беларусі паведаміў, што губернатар Рыа-дэ-Жанэйра, які прысутнічаў пры размове кіраўнікоў дзяржаў, выявіў сур’ёзную зацікаўленасць у супрацоўніцтве з Беларуссю. «Кампанент рэгіянальнага супрацоўніцтва будзе ключавым ва ўзаемадзеянні Беларусі і Бразіліі», — адзначыў кіраўнік МЗС.

«Кіраўнікі дзяржаў па выніках сустрэчы прынялі сумесную дэкларацыю, якая тычыцца ў тым ліку ўзаемнай падтрымкі ініцыятыў у міжнародных арганізацыях. Бразілія падтрымала беларускія ініцыятывы па прадухіленні гандлю людзьмі, доступу да альтэрнатыўных і ўзнаўляльных крыніц энергіі, развіццю міжрэлігійнага і культурнага дыялогу. Беларусь са свайго боку падтрымлівае Бразілію ў шматлікіх пачынаннях і мае падобныя пазіцыі ў галіне рэформы ААН», — заявіў Сяргей Мартынаў.

Как вам новость?
Головоломки