Мартынаў: для развіцця адносінаў з ЕС патрэбны "сур'ёзны дакумент"

12.07.2010 09:18
Архив Редакция

Для падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве Беларусі і Еўрасаюза трэба прайсці пэўны шлях. Пра гэта заявіў у Мінску міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў. "Для развіцця адносінаў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам трэба не якое-небудзь пагадненне, а сур'ёзны і грунтоўны дакумент", — дадаў міністр.

«Цалкам відавочна і нам, і Еўрасаюзу, каб падысці да гэтай дамовы, нам трэба прайсці пэўны шлях. Цяпер сама па сабе сітуацыя дастаткова абсурдная, калі адсутнічае якая-небудзь юрыдычная база, акрамя дамовы паміж Камісіяй Еўрапейскіх Супольнасцяў і СССР, калі ўжо няма ні таго, ні іншага. Таму задача прасоўвацца да падпісання пагаднення носіць актуальны характар, і мы не губляем яе з поля зроку», — цытуе Сяргея Мартынава БелТА.

На думку еўракамісара па пытаннях пашырэння ЕС і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфана Фюле, пэўным крокам на шляху да падпісання такога пагаднення можа стацца сумесны план паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

Акрамя таго, па словах Штэфана Фюле, на пачатку восені гэтага года Еўрасаюз разгледзіць план сумесных дзеянняў з Беларуссю. «Еўрасаюз у пачатку восені прадставіць на разгляд краінаў праект сумеснага часовага плану рэформаў з Беларуссю, — сказаў Штэфан Фюле. — Гэты дакумент створыць рамачныя ўмовы паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, дасць неабходнасць структураванага дыялогу ў палітыцы і эканамічнай сферы».

Еўракамісар таксама паведаміў, што падчас ягоных сустрэчаў у Мінску з беларускімі ўладамі гэтая тэма закраналася і абмяркоўвалася. Па ягонай ацэнцы, гэты дакумент палітычны, але ён не з’яўляецца юрыдычна абавязковым. «Гэта свайго роду карта рэформаў, каб мы разам па ёй ішлі», — сказаў Штэфан Флюле.

У сваю чаргу, Сяргей Мартынаў адзначыў, што як такі тэкст сумеснага плану не абмяркоўваўся, ён да гэтага часу знаходзіцца ў Еўракамісіі, дзе па ім вязецца праца.

Как вам новость?
Головоломки