Мартынаў: ЕС — прынцыпова важны партнёр для Беларусі

09.07.2010 12:21
Архив Редакция

Супрацоўніцтва Еўрасаюзу і Беларусі ў апошнія 10-15 гадоў няўхільна ўзрастала па ўсіх напрамках, што сведчыць аб тым, што ЕС з'яўляецца прынцыпова важным партнёрам для Беларусі. Пра гэта заявіў дзявятага ліпеня міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў на сустрэчы з еўракамісарам па пытаннях пашырэння ЕС і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфанам Фюле.

За гэты перыяд Еўрасаюз з манетарнага партнёра па гандлі ператварыўся ў аднаго з найбуйнейшых гандлёва-эканамічных партнёраў, у тым ліку па экспарце з Беларусі, але адносіны рэспублікі з ЕС не вычэрпваюцца толькі эканамічнай тэматыкай, адзначыў кіраўнік МЗС Беларусі. «Мы шчыльна супрацоўнічаем у розных сферах, у прыватнасці, у галіне барацьбы з нелегальнай міграцыяй, кантрабандай і іншымі негатыўнымі з’явамі», — падкрэсліў Сяргей Мартынаў.

Па словах міністра, сведчаннем паглыблення ўзаемаадносін Беларусі і ЕС па розных напрамках з’яўляецца праект «Усходняе партнёрства», перадае БелТА. «Мы вітаем гэтую ініцыятыву, хаця беларускі бок не зусім задаволены хуткасцю рэалізацыі гэтага праекта, у развіцці якога Беларусь зацікаўлена», — заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У сваю чаргу, Штэфан Фюле адзначыў, што «Усходняе партнёрства» з’яўляецца «самым эфектыўным праектам супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза».

Как вам новость?
Головоломки