Мартынаў: мы не можам пакінуць краіну без нафты

26.03.2010 10:09
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў заявіў, што пашырэнне супрацоўніцтва з Венесуэлай не з'яўляецца спробай адысці ад Расіі. "Мы не змянялі вектар. Мы не можам пакінуць краіну без нафты. І адпаведна, мы шукаем нафту там, дзе яна ёсць і дзе ў нас ёсць магчымасць доступу да яе, і ёсць камфортныя ўмовы. І вось тут ёсць Венесуэла, з якой гэтыя рэчы ўсе прапрацаваны, у тым ліку падчас візіту прэзідэнта", — падкрэсліў міністр.

«У глабальнай «вёсцы» трэба імкнуцца мець сувязі на ўсіх канцах гэтай вёскі, што беларуская вонкавая палітыка і робіць, — адзначыў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Беларусі.

«Вядома,  Расія бліжэй. І наша праца ў Венесуэле на тэмы здабычы нафты і газу не азначае, што мы спрабуем сысці ад свайго натуральнага саюзніка, ад свайго асноўнага саюзніка, ад свайго прынцыповага саюзніка да важнага стратэгічнага партнёра, але размешчанаму дзесьці за блізкі свет», — падкрэсліў Сяргей Мартынаў у інтэрв’ю праграме «Выбар+» тэлеканала АНТ 25 сакавіка.

Закранаючы праблему адносін Беларусі і Ірана, міністр замежных спраў адзначыў, што Беларусь не бачыць Іран у якасці агрэсіўнай сілы. Сяргей Мартынаў падкрэсліў, што нават праз 30 гадоў пасля Ісламскай рэвалюцыі аб’ём гандлёва-эканамічных адносін Захаду з Іранам значна большы, чым Беларусі з Іранам.

«Таму я адказваю сваім калегам проста і ясна: нам яшчэ за вамі трэба ісці і ісці і нарошчваць нашы адносіны з Іранам, каб толькі дасягнуць той стадыі, якой вы ўжо дасягнулі. Таму не трэба хвалявацца, сябры», — сказаў кіраўнік МЗС.

Как вам новость?
Головоломки