Мартынаў: МЗС Беларусі і РФ працягнуць нарошчваць узаемадзеянне

22.06.2010 13:05
Архив Редакция

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі заявілі аб намеры нарошчваць узаемадзеянне. На сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава са сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым, якая прайшла ў Мінску 22 чэрвеня бакі адзначылі, што паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін склаўся высокі ўзровень узаемадзеяння.

Па словах Сяргея Мартынава, «у нас паспяхова ажыццяўляецца праграма сумесных дзеянняў, зацверджаная Вышэйшым Дзяржсаветам, якасць і аператыўнасць міжэмзээсаўскіх кансультацый устойлівыя і актуальныя», перадае БелТА са спасылкай на ўпраўленне інфармацыі беларускага МЗС.

Сяргей Лаўроў, у сваю чаргу, паведаміў, што на восень запланавана правядзенне сумеснай калегіі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі.

Как вам новость?
Головоломки