Мартынаў на саміце ААН заклікаў ўмацаваць глабальнае партнёрства

22.09.2010 15:03
Архив Редакция

На саміце Арганізацыі аб'яднаных нацый міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў заклікаў сусветную супольнасць да ўмацавання глабальнага партнёрства ў імя працвітання будучых пакаленняў. Цяперашні саміт, які праходзіць у Нью-Ёрку 20-22 верасня, прысвечаны асноўным мэтам развіцця тысячагоддзя.

Сяргей Мартынаў заявіў, што адным з прыярытэтаў у працэсе дасягнення мэтаў развіцця тысячагоддзя павінны стаць патрэбы з той прычыны, што моладзь усё больш вызначае настрой у грамадстве і з’яўляецца яго найбольш крэатыўнай часткай, прычым як на Захадзе, так і на Ўсходзе», — сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі.

Па яго словах, ААН магла б адыграць ключавую ролю ў распрацоўцы канкрэтных механізмаў падтрымкі таленавітай моладзі і ў падрыхтоўцы маладых мэнэджараў новага тыпу, перадае Цэнтр навінаў ААН.

У сувязі з гэтым Беларусь выступіла з прапановай аб стварэнні новага глабальнага партнёрства для абароны інтарэсаў моладзі. Па словах міністра замежных спраў Беларусі, глабальнае партнёрства эфектыўна не толькі ў сілу глыбіні і шматграннасці праблем, для вырашэння якіх яно ствараецца, але і таму што яно з’яўляецца складовай часткай эфектыўнага глабальнага кіравання, да якога аб’ектыўна рухаецца сістэма міжнародных адносін.

«Там, дзе рэальных партнёрскіх адносін выбудаваць не атрымалася, там дамінуюць імгненная выгада і грэблівае стаўленне да чужых інтарэсаў. А на іх аснове, як паказвае практыка, дамагчыся вырашальных зрухаў у прынцыпе немагчыма. Гэта пераканаўча паказалі вынікі — а дакладней іх адсутнасць — апошняй сесіі Канферэнцыі Бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату ў Капенгагене», — падкрэсліў Сяргей Мартынаў.

Акрамя таго, Сяргей Мартынаў на саміце ААН прадставіў яго ўдзельнікам канкрэтныя прапановы Беларусі па стварэнні глабальнага партнёрства ў выглядзе арыенціровачнай «дарожнай карты».

Как вам новость?
Головоломки