Мартынаў: над адносінамі Беларусі і ЗША трэба працаваць і працаваць

02.12.2010 12:28
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў лічыць вынікі сустрэчы з дзяржаўным сакратаром ЗША Хілары Клінтан важным крокам у адносінах дзвюх краінаў. Аднак, як адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі, у гэтай вобласці трэба яшчэ шмат працаваць. Пра гэта міністр заявіў журналістам 2 снежня ў Астане.

«Учорашняя сустрэча з дзяржсакратаром ЗША Хілары Клінтан і прынятая намі сумеснае заява — гэта, вядома, вельмі важны крок у нашых адносінах. Але ў той жа час гэта адна з граняў стасункаў, вельмі важная, якая, бясспрэчна, уздзейнічае на атмасферу ў адносінах у цэлым. Але гэта толькі частка нашых стасункаў. Над астатнім яшчэ трэба працаваць», — цытуе БелТА адказ Сяргея Мартынава на пытанне аб тым, ці выйдуць у найбліжэйшы час адносіны паміж Беларуссю і ЗША на больш якасны ўзровень.

Кіраўнік МЗС Беларусі таксама паведаміў, што ў рамках саміту АБСЕ ён сустрэўся з міністрамі замежных спраў Карэі. У прыватнасці, абмяркоўвалася ўзаемадзеянне ў энергетычнай галіне. Сяргей Мартынаў таксама правёў сустрэчы з міністрамі замежных спраў Егіпта, Грэцыі, прадстаўніком АБСЕ па пытаннях процідзеяння гандлю людзьмі.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан і кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў 1 снежня зрабілі сумесную заяву па выніках сустрэчы ў Астане, дзе праходзіць саміт АБСЕ.

У заяве сказана, што паляпшэнне двухбаковых адносінаў паміж Мінскам і Вашынгтонам у першую чаргу залежыць ад дэмакратызацыі Беларусі. Таксама ў сумесным выступе Сяргей Мартынаў і Хілары Клінтан выказаліся з нагоды рашэння Беларусі ліквідаваць запасы высокаўзбагачанага ўрану.

Как вам новость?
Головоломки