Мартынаў: не чакайце шакавальных вынікаў ад інвестфоруму ў Нямеччыне

22.11.2010 08:53
Архив Редакция

Беларускі інвестыцыйны форум, які прайшоў 17 лістапада ў Франкфурце-на-Майне (Германія), выклікаў вялікую цікавасць замежных інвестараў. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь-ТВ». У той жа час, паводле яго слоў, "няправільна чакаць нейкіх "шакавальных" вынікаў ад аднамомантавай падзеі, якой з'яўляецца форум".

Як адзначыў кіраўнік МЗС, праца па прыцягненні замежных інвестыцый з’яўляецца вялікай і сістэмнай, і вынік ад яе — паступовы, перадае БелТА.

Сяргей Мартынаў паведаміў, што дадзены форум аказаўся больш выніковым, чым той, што праходзіў два гады таму ў Лондане. «Форум, які адбыўся ў Франкфурце-на-Майне, быў больш прасунуты, і ён выклікаў яшчэ большую ўвагу, чым лонданскі. Зала, якую мы падрыхтавалі для мерапрыемства, была разлічана на 400 месцаў. У канчатковым выніку туды змясцілася каля 700 чалавек. Гэта сведчыць пра тую цікавасць, якую выклікае нашая краіна», — падкрэсліў міністр.

«Па папярэдняй інфармацыі, па выніках падпісана 22 пагадненні і мемарандумы на агульную суму будучых кантрактаў каля 2,7 млрд. даляраў. У тым ліку падпісаны дакументы па стварэнні новых вытворчасцяў, у прыватнасці лістапракатнай на БМЗ (Беларускім металургічным заводзе — Тэлеграф), новага прадпрыемства па вытворчасці матэрыялаў з дрэва з аўстрыйскай кампаніяй, па будаўніцтве гатэляў. Вызначаны таксама праекты, звязаныя з альтэрнатыўнай энергетыкай, экалогіяй», — паведаміў Сяргей Мартынаў.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки