Мартынаў здзейсніў неафіцыйны візіт у Фінляндыю

12.01.2011 10:36
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 11 студзеня наведаў Фінляндыю з кароткатэрміновым неафіцыйных візітам. Як паведамілі ў МЗС Фінляндыі, візіт быў ініцыяваны беларускім бокам і арганізаваны ў самыя кароткія тэрміны. У ходзе візіту Сяргей Мартынаў сустрэўся са сваім фінскім калегам Александрам Стубам.

Міністры замежных спраў дзвюх краін абмеркавалі прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі ў Беларусі, і падзеі, адбыліся пасля іх. Аляксандар Стуб падкрэсліў, што Фінляндыя вельмі занепакоеная апошнімі падзеямі ў Мінску і асуджае беларускія ўлады за прымяненне сілы ў дачыненні да мірных ўдзельнікаў пратэсту. Разам з іншымі еўрапейскімі краінамі Фінляндыя заклікае Беларусь прыняць аператыўныя меры па паляпшэнні сітуацыі.

Па словах фінскага міністра замежных спраў, адзіны спосаб для Беларусі пазбегнуць санкцый з боку ЕС — неадкладна вызваліць усіх арыштаваных апазіцыйных лідараў.

Аляксандар Стуб асабліва падкрэсліў неабходнасць урэгуляваць сітуацыю з затрыманымі апазіцыйнымі лідарамі. У прыватнасці, міністр замежных спраў Фінляндыі згадаў сітуацыю з сям’ёй экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, жонка якога таксама знаходзіцца ў зняволенні. Аляксандэр Стуб выказаў асаблівую занепакоенасць намерам беларускіх уладаў адабраць у бацькоў іх трохгадовага сына і змясціць яго ў прытулак.

МЗС Фінляндыі выступае за міжнароднае расследаванне сітуацыі ў Беларусі

Аляксандар Стуб таксама заявіў, што беларускія ўлады абавязаны забяспечыць усім арыштаваным справядлівы суд. Акрамя таго, паводле слоў Аляксандра Стуба, Фінляндыя выступае за правядзенне міжнароднага расследавання прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і падзеяў пасля іх, перадае руская служба навін Yle.

У сваю чаргу Сяргей Мартынаў падкрэсліў, што Беларусь — незалежная дзяржава і мае права душыць дзеянні, накіраваныя супраць законнай улады ў краіне. Па словах Сяргея Мартынава, Беларусь разлічвае на далейшае развіццё адносін з ЕС. У прыватнасці, да канца 2011 года ў Хельсінкі плануецца адкрыць беларускую амбасаду, праінфармаваў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі.

Сяргей Мартынаў зрабіў візіт у Хельсінкі па шляху ў Брусель, дзе 12 студзеня ён мае намер сустрэцца з вярхоўным прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Кэтрын Эштан. У гэты ж дзень у Еўрапарламенце адбудуцца слуханні па сітуацыі ў Беларусі, у якіх прымуць удзел прадстаўнікі дэмакратычных сілаў краіны.

Как вам новость?
Головоломки