Маскоўскія чыноўнікі правераць беларускія базы адпачынку

22.07.2010 12:14
Архив Редакция

24 ліпеня дэлегацыя маскоўскіх чыноўнікаў на чале з кіраўніком дэпартаменту сямейнай і моладзевай палітыкі горада Масквы Людмілы Гусевай прыбудзе ў Беларусь для праверкі дзейнасці сямейных базаў адпачынку, дзе адпачываюць дзеці з Масквы. Пра гэта расказала 22 ліпеня крыніца ў адміністрацыі расійскай сталіцы. Праверкі працягнуцца да 27 ліпеня.

Распараджэнне аб камандзіраванні падпісаў мэр Масквы Юры Лужкоў, перадае РИА «Новости».

Падставай для праверкі сталася гібель сёмага ліпеня падчас купання на Ейскай касе каля станіцы Даажанскай Краснадарскага краю Расіі шасцярых маскоўскіх школьнікаў і выхавальніка лагера. Маскоўскія ўлады абвясцілі, што маюць намер праверыць усе базы адпачынку школьнікаў расійскай сталіцы.

Маскоўскія дзеці адпраўляюцца на адпачынак у чатыры рэкрэацыйныя ўстановы Беларусі: санаторый «Чабарок», дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Колас», санаторый «Буг» і ААТ СКА «Брэстаграздраўніца», паведамляе сайт «Маскоўскага цэнтра дзіцячага, сямейнага адпачынку і аздараўлення».

Как вам новость?