Масква і Мінск маюць намер ўзгадняць цэны на малочную прадукцыю раз на тыдзень

18.05.2011 16:36
Архив Редакция

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі вырашылі кожны тыдзень узгадняць рэкамендаваныя кошты на асноўныя віды малочных прадуктаў. Такое рашэнне прынялі кіраўнікі ведамстваў Міхаіл Русы і Алена Скрыннік, паведамілі ў міністэрстве.

Акрамя таго, бакі дамовіліся, што мінсельгасхарч Беларусі зоймецца выяўленнем і прадухіленнем паставак малочнай прадукцыі ў РФ па цэнах, якія адрозніваюцца ад рэкамендаваных. Напрыклад, у выпадку экспарту сыру па зніжаных коштах прадпрыемствы, якія выпусцілі дадзеную прадукцыю, павінны будуць прыпыніць яе вытворчасць.

За пастаўкі па зніжаных цэнах — спыненне выпуску прадукцыі

Беларускія ўлады гатовыя пайсці і на іншыя меры. «Для стабілізацыі сітуацыі на расійскім рынку малака Беларусь гатовая часова прыпыніць пастаўкі ў Расію сухой малочнай сыроваткі і сухога суцэльнага малака», — удакладнілі ў мінсельгасхарчы.

Вырашана, што ведамства і нацыянальныя арганізацыі-пастаўшчыкі малочнай прадукцыі разам з Нацыянальным саюзам вытворцаў малака РФ распрацуюць механізм паставак сухіх малочных прадуктаў і сметанковага масла ў Расію праз упаўнаважаныя беларускія кампаніі з магчымым прымяненнем механізму біржавых таргоў на расійскай біржы. У хуткім часе бакі зоймуцца стварэннем сумеснай беларуска-расійскай малочнай кампаніі з магчымым удзелам гандлёвых сетак.

Беларускае ведамства занепакоенае недастатковай абароненасцю адзінага рынку ад паставак прадукцыі па дэмпінгавых цэнах з трэціх краін. «У мінулым годзе з Новай Зеландыі ў Расію было пастаўлена 28 тыс. тон масла, ці 21% ад імпарту, з Беларусі — 56 тыс. тон (42%). Пры гэтым сярэдняя цана новазеландскай прадукцыі з улікам ўвазной мытнай пошліны была ў 1,5 разы ніжэйшымі, чым беларускай», — удакладнілі ў міністэрстве.

Как вам новость?
Головоломки