Масімаў: Беларусь, Расія і Казахстан зробяць працу над памылкамі

09.07.2010 10:05
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Казахстана Карым Масімаў прызнаў, што пры стварэнні Мытнага саюза Мінск, Масква і Астана дапусцілі шэраг памылак, якія цяпер трэба выпраўляць. "У найбліжэйшы час мы правядзем працу над памылкамі, будуць двухбаковыя сустрэчы", — сказаў казахстанскі прэм'ер.

Як адзначыў кіраўнік урада Казахстана, Мытны саюз — гэта «справа новая, цяпер на заканадаўчым узроўні ўсе ўрэгулявана, але самае галоўнае, каб у нас не атрымалася «гладка было на паперы», перадае ІА «Навіны-Казахстан».

«На першым этапе шурпатасці непазбежныя — важна іх своечасова выявіць для таго, каб людзі маглі адчуць перавагу (ад працы Мытнага саюза — Тэлеграф)», — падкрэсліў Карым Масімаў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, з шостага ліпеня на тэрыторыі Беларусі, Расіі і Казахстана ўступіў у сілу Мытны кодэкс Мытнага саюза. Разам з тым, паміж краінамі-удзельніцамі захоўваецца шэраг рознагалоссяў па пытаннях экспартных пошлінаў на асобныя віды тавараў.

Беларусь, у прыватнасці, дамагаецца адмены расійскіх вывазных пошлінаў на нафту і нафтапрадукты. Першапачаткова Мінск настойваў на іх адмене з шостага ліпеня, аднак затым, па паведамленні прэс-службы прэзідэнта Беларусі, бакі дамовіліся, што яны аўтаматычна скасуюцца пасля падпісання Аляксандрам Лукашэнкам ўсіх дакументаў, неабходных для стварэння Адзінай эканамічнай прасторы.

АЭП стане завяршальным этапам фармавання Мытнага саюза і павінна запрацаваць на тэрыторыі трох краінаў з першага студзеня 2012 года. Падрыхтаваць іх, па словах віцэ-прэм’ера РФ Ігара Шувалава, плануецца да пачатку 2011 года.

Как вам новость?
Головоломки