MASMI Research Group: у Беларусі самы высокі працэнт нелаяльнасці супрацоўнікаў

27.07.2010 16:05
Архив Редакция

Даследчыкі MASMI Research Group ў рамках міжнароднага даследаванні задаволенасці супрацоўнікаў прыватных кампаніяў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама Блізкага Усходу прыйшлі да высновы, што ў Беларусі самы высокі працэнт нелаяльнасці супрацоўнікаў — 25%. Па дадзеных даследчыкаў, у Беларусі таксама зафіксаваны найбольш моцны рост гэтага паказчыка: +12% у параўнанні з 2009 годам (13%).

Другое месца ў гэтым спісе займае Венгрыя з 21% нелаяльнасці супрацоўнікаў. Далей стаіць Расія з 17%. У параўнанні з мінулым годам іх доля нязначна вырасла (на 2%), перадаюць «Ведомости».

Агулам спецыялісты апыталі 1540 працаўнікоў у Беларусі, Харватыі, Польшчы, Расіі, Венгрыі, Украіне, Саудаўскай Аравіі, Сербіі і на Кіпры.

Так, у Расіі за год доля супрацоўнікаў, якія прызналі сябе «цалкам лаяльнымі» павялічылася з 32% да 37%. Сярэдні ж паказчык лаяльнасці для ўсіх даследаваных краінаў застаўся на нязменным узроўні і склаў 57%. Найбольш высокі ўзровень лаяльнасці зафіксаваны на Кіпры (66%), за якім стаіць Саудаўская Аравія з 63%.

Как вам новость?
Головоломки