Мастоўскі вясковец купіў сабе самалёт

15.10.2010 12:46
Архив Редакция

Жыхар аграгарадка Пескі Мастоўскага раёна Гарадзенскай вобласці Юры Цылюлька купіў у Літве самаробны чатырохмясцовы самалёт эксперыментальнай авіяцыі класа G. Дадому сваю куплю беларус прывёз на прычэпе. Вага самалёта складае ўсяго 600 кілаграмаў. Для ўзлёту і пасадкі агрэгата дастаткова 150 метраў, а максімальная вышыня палёту складае 300 метраў.

Па словах Юрыя Цылюлькі, гэты самалёт зроблены вельмі якасна, а каштуе ён нядорага. Авіятар сцвярджае, што аналагаў гэтага кампактнага самалёта ў Беларусі няма, перадае БелТА.

Па словах авіятара, самалёт ужо растаможаны, у найбліжэйшы час яму прысвояць рэгістрацыйны нумар. Юрыю Цылюльку неабходна будзе прайсці кароткатэрміновыя курсы, пасля чаго яму выдадуць пасведчанне пілота-аматара.

У свой час Юры Цылюлька скончыў вучэбна-авіяцыйны цэнтр імя Гараўца ў Віцебску па спецыяльнасці «пілот лётных экіпажаў». Мужчына мае 50 гадзін налёту на верталёце Мі-2.

Как вам новость?