Матчы ЧС па футболе пакажуць на святладыёдным экране ў Мінску

02.06.2010 09:49
Архив Редакция

Першы канал і "ЛАД" з 11 чэрвеня па 11 ліпеня будуць весці трансляцыю адной з самых значных сусветных спартыўных падзей — фінальнага турніру 19-га чэмпіянату свету па футболе ФІФА, які сёлета пройдзе ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

З’яўляючыся уладальнікам эксклюзіўных правоў на трансляцыю чэмпіянату, Белтэлерадыёкампанія будзе забяспечваць максімальна шырокае асвятленне гэтага першынства. Беларускія спартыўныя заўзятары ўбачаць усе 64 матчы. Усяго ў эфіры Першага і «ЛАДа» запланавана каля 128 гадзінаў прамых трансляцый, распавялі ў БДТРК.

Агляд падзеяў дня чэмпіянату будзе прадстаўлены ў штодзённай праграме «Час футболу. Чэмпіянат свету-2010» у прамым эфіры на тэлеканале «ЛАД».

Матчы чэмпіянату свету таксама будуць дэманстравацца на святладыёдным экране Белтэлерадыёкампаніі, размешчаным каля Палаца спорту ў Мінску (пр. Пераможцаў, 4).

Как вам новость?