Махляр угаворваў мінчукоў браць крэдыты за выпіўку

02.02.2011 10:52
Архив Редакция

Супрацоўнікі Ленінскага РУУС Мінску затрымалі 26-гадовага мясцовага жыхара, якога падазраюць у серыі махлярстваў, звязаных з афармленнем крэдытаў на мабільныя тэлефоны. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, малады чалавек за нязначнае ўзнагароджанне ўгаворваў асобаў, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, афармляць на сябе крэдыты. Тыя ахвотна згаджаліся на ўгоду, якая абяцала ім лёгкія грошы і бясплатную выпіўку.

Як распавялі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, ашуканец знаёміўся са сваімі ахвярамі альбо каля крамаў, альбо ў месцах прыёму шклатары. Пасля кароткай размовы мужчына прасіў дапамагчы яму ў набыцці мабільнага тэлефона ў крэдыт. Дл гэтага мужчына прасіў усяго толькі даць пашпарт для афармлення крэдыту, сцвярджаючы, што ў яго не было з сабой дакументаў, а выкупіць тэлефон трэба тэрмінова. За паслугу махляр прапаноўваў узнагароджанне ў 20 — 70 тыс. рублёў.

Як стала вядома праваахоўным органам, па такой схеме ашуканцу ўдалося аформіць у крэдыт два мабільныя тэлефоны агульным коштам 1,5 млн. рублёў, пры гэтым абодва злачынствы ашуканец здзейсніў з розніцай у дваццаць хвілін. Разам з тым некаторыя пацярпелыя ўсвядомілі сутнасць таго, што адбылося толькі пасля таго, як ім сталі неаднаразова прыходзіць паведамленні з просьбай пагасіць крэдыт.

У дачыненні да затрыманага праваахоўныя органы ўзбудзілі крымінальную справу па ч. 2 арт. 209 КК Беларусі (махлярства). Калі віна мінчука будзе даказана, яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Как вам новость?
Головоломки